Советские, партийные и хозяйственные работники, жители нашей местности, которые погибли в 1943-1951 гг. от рук бандитов

Баран Іван Міхайлавіч, н. у 1929, жыхар в.Церабішча. Забіты ў ноч з 25 на 26.02.1950 разам са сваёй жонкай Марыяй Сцяпанаўнай Вярэніч, н. у 1922, і сястрой Марыяй Міхайлаўнай, н. у 1928, на х.Крушын.

Вярэніч Пётр Адамавіч, фінансавы агент Столінскага райфінаддзела па Асаўскім сельсавеце. Забіты 31.10.1950 каля в.Церабішча.

Дземянчук Васіль Мікалаевіч, н. у 1923, жыхар в.Церабішча. Забіты 24.04.1944.

Зялёнкін Якаў Піліпавіч, жыхар в.Камарнікі, 33 гады. У пасляваенныя гады працаваў загадчыкам хаты-чытальні ў в.Асавая. Быў моцна збіты бандытамі, у выніку чаго памёр 31.03.1950. 

Харавец Дзямід Тарасавіч, н. у 1891 у в.Відзібор. 22.10.1939 выбраны ад Столінскага павета дэпутатам Народнага (Нацыянальнага) сходу Заходняй Беларусі. Быў першым старшынёй Асаўскога сельскага Савета. 15.12.1940 выбраны дэпутатам Столінскага раённага Савета дэпутатаў працоўных. Старшыня калгаса “Чырвоны араты” ў в. Відзібор (жнівень 1950 – кастрычнік 1950), затым працаваў рахункаводам у гэтай жа гаспадарцы. Забіты 23.11.1950.

 

З успамінаў Івана Мікалаевіча Шаўчука,

жыхара в.Асаўцы, сына Н.В.Шаўчук

Гэты страшны сакавіцкі вечар на ўсё жыццё застанецца ў памяці. Вялікая група бандытаў, у складзе якой былі і некаторыя мясцовыя жыхары, здзейсніла разбойніцкі напад на нашу невялікую вёску Сіціцк. Наколькі я разумею, адной з іх мэт было цалкам знішчыць нашу сям’ю, бо мой бацька, Мікалай Кірылавіч, з’яўляўся актывістам савецкай улады. Я  ў той час быў 17-гадовым юнаком, лічыў сябе амаль дарослым чалавекам, і добра памятаю ўсе дэталі трагедыі. Што разыгралася літаральна на маіх вачах і вачах бацькі.

Бандыты двойчы падыходзілі да нашай хаты. Першы раз ад іх удалося неяк адчапіцца, не ўступаючы ў смяротную сутычку. У другі раз бульбаўцы далі нечаканы залп з трох вінтовак прама ў вокны хаты. Бацьку, які знаходзіўся якраз каля акна, кулі не зачапілі, але яны аказаліся смяротнымі для маці (яна ляжала ў ложку). Напэўна, сярод бандытаў быў наводчык – нехта з аднавяскоўцаў, які добра ведаў размяшчэнне пакояў у нашым доме. Мы з бацькам тут жа ўпалі на падлогу. Разбуджаная раптоўнымі стрэламі, закрычала ў сваёй калысцы мая двухмесячная сястрычка Аленка (Галінка, як мы звалі яе па-хатняму). Каб супакоіць дзіця, я пачаў яго асцярожна калыхаць. Але раптам зноў раздаўся цэлы шквал бандыцкіх стрэлаў з усіх бакоў. Стралялі на скрыпенне дзіцячай калыскі-арэляў. Галінка адразу ж змоўкла і мы зразумелі, што адна з куль забрала яе жыццё, якое ледзь толькі пачалося.

У парыве нянавісці да бязлітасных забойцаў мы з бацькам вырашылі даць ім адпор. Бацька схапіў паляўнічую стрэльбу, якая знаходзілася ў доме, а я – сякеру. Рэзка адштурхнулі дзверы з хаты на двор і ўбачылі некалькіх нападаўшых. Грымнуў бацькаў стрэл, які цяжка параніў аднаго з бандытаў. Падхапіўшы параненага бандыта, яны хутка зніклі ў начной цемры.

Пазней я даведаўся аб тым, што яшчэ адной ахвярай бандыцкага нападу на Сіціцк у той вечар стаў мясцовы селянін Сцяпан Антонавіч Бокша.  Яго забралі з хаты, павялі і недзе забілі.

Шаўчэнка Мацвей Сямёнавіч, н. у 1906, загадчык шавецкай майстрэрні в.Асавая, сакратар партыйнай арганізацыі калгаса “Перамога”. Забіты ў ноч на 28.03.1949 ва ўласным доме разам са сваёй сям’ёй: Крук Марыяй Сямёнаўнай, жонкай, 37 годоў; дочкамі Альбінай, 11 гадоў і Вольгай, 9 гадоў. Пасля забойства сям’і Шаўчэнкі бандыты спалілі яго хату.  

Шпакоўская Варвара Аляксандраўна,  жыхарка в.Асавая, 70 гадоў. Маці аднаго з арганізатараў і першага старшыні калгаса “Перамога” С.М. Шпакоўскага. Забіта 27.03.1949, а затым бандыты спалілі яе хату. Гэта здарылася на трэці дзень пасля арганізацыі ў вёсцы калгаса.