Тыдзень нямецкай мовы

22.02.2021

Ва ўстанове адукацыі з 15 па 20 лютага быў праведзены тыдзень нямецкай мовы пад кіраўніцтвам настаўніка Неўдах Святланы Юр’еўны. У рамках тыдня з вучнямі былі праведзены мерапрыемствы: пазнаваўчая гульня “Вясёлы алфавіт”, брэйн-рынг “Усё аб Германіі”, літаратурная гасцёўня “Старонкі творчасці І.Гётэ”, прагляд фрагментаў нямецкіх казак, снежны ком “Алімпійскія гульні”, конкурс беларускай песні на нямецкай мове, моўныя перапынкі “Размаўляем на нямецкай мове”. Прадметны тыдзень быў накіраваны на развіццё іншамоўных зносін ў розных сітуацыях, на фарміраванне камунікатыўных уменняў слухаць, размаўляць і выступаць перад публікай.