Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

01.03.2021

З мэтай папулярызыцыі беларускай мовы і літаратуры, развіцця камунікатыўнай культуры і творчых здольнасцей навучэнцаў з 22 па 26 лютага ў школе быў праведзены тыдзень беларускай мовы і літаратуры. У межах тыдня было праведзена шмат цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў, розных па форме і па змесце, арганізаваны акцыі, конкурсы, інтэрактыўныя гульні, тэматычныя выставы.

Адкрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры пачалося з інфармацыйнай гадзіны, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы “З гісторыі развіцця беларускай мовы”.

Да акцыі “Далучы сваю далонь” далучыліся не толькі вучні, але і настаўнікі школы.

Конкурс віншавальных газет да Дня абаронцы Айчыны “Віншуем па-беларуску” парадаваў хлопчыкаў, бо менавіта ім дзяўчынкі рыхтавалі віншаванні.

У віктарыне “Таксі” прынялі ўдзел вучні 10 і 11 класаў. Віктарына складалася з пяці этапаў, вучні адказвалі на слайд-пытанні.

Конкурс “Фразеалагізм у малюнках вучняў” зацікавіў вучняў тым, што яны не толькі малявалі фразеалагізмы, але і самі ацэньвалі іх і выбіралі пераможцу. Аўкцыён “Растлумач фразеалагізм – атрымай цукерку” парадаваў вучняў слодычамі, якія яны атрымлівалі за тлумачэнне фразеалагізма.