Дзяржаўныя сімвалы маёй краіны
07.05.2021Настаўнік пачатковых класаў Клімовіч Ганна Валерыянаўна 7 мая правяла з першым класам выхаваўчае мерапрыемства “Дзяржаўныя сімвалы маёй краіны”, прысвечанае Дню Дзяржаўгага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
У час мерапрыемства вучні назвалі вобласці Рэспублікі Беларусь, сталіцу нашай краіны. Пазнаёміліся з паняццем “сімвал”, назвалі галоўныя сімвалы нашай краіны. Разгледзелі сцяг і даведаліся, што абазначае кожны колер. Параўналі гербы, знайшлі адрозненні і даведаліся, што абазначае кожная выява.
Напрыканцы мерапрыемства напісалі выказванні “За што я люблю сваю краіну”.