Урок мужнасці “Дзень Перамогі”

07.05.2021

Для навучэнцаў 3-4 класаў настаўнікам пачатковых класаў Емельяновіч Алёнай Валер'еўнай 7 мая быў праведзены ўрок мужнасці "Дзень Перамогі", мэтай якого з’яўляецца выхаванне ў малодшых школьнікаў разумення і значнасці Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, здольнасць выказваць падзяку людзям, якія перажылі вайну і цяжкія пасляваенныя гады. Вучні на занятку чыталі вершы, праслухалі песні “Дзень Перамогі”, “Святая вайна”, слухалі апавяданне настаўніка. У канцы занятку кожны вучань выказаў свае думкі, якія выклікае ў яго Вялікая Айчынная вайна.