Лета, сустракай нас

20.05.2021

20 мая ў рамках фестывалю дадатковай адукацыі на гуртку “Майстэрня цудаў” было прыведзена мерапрыемства, прысвечанае надыходу летняй пары “Лета, сустракай нас”. Гэта быў выніковы занятак, на якім вучням было прапанавана стварыць карціну па ўласнай задуме. У пачатку занятка мы з вучнямі правялі невялікую размову на тэму лета. Пасля чаго непасрэдна прыступілі да выканання работы. Вучні спачатку выразалі шаблоны, з якіх і будзе створана наша кампазіцыя. Потым яны размалявалі іх па ўласнай задуме. Пасля чаго мы прыступілі да афармлення карціны. Вучні, адзін за адным павінны былі клеіць свой шаблон на агульны ліст паперы, ствараючы цэласную карціну. Гэта садзейнічала развіццю у вучняў лагічнага мыслення, пастраення адзінага цэласнага вобразу. У выніку у нас атрымалася тое, што мы і запланавалі. Вучні працавалі старанна, было прыемна за гэтым назіраць.

Тарчыла Галіна Васільеўна, педагог дадатковай адукацыі