Экскурсія ў Асаўскі сельскі дом культуры

16.11.2018

     Першы клас 15 лістапада наведаў Асаўскі сельскі дом культуры. Вучні завіталі ў музей, дзе іх уразілі рэчы нашых продкаў. У бібліятэцы яны ўбачылі мноства разнастайных кніг. Бібліятэкар Дзямчук Лідзія Уладзіміраўна пажадала вучням хутчэй навучыцца чытаць і стаць чытачамі бібліятэкі. Вучняў зацікавілі вырабы ўдзельнікаў аматарскага аб'яднання “Вясёлка”, вырабы мясцовых жыхароў у тэхніцы выяўленчай ніткі. Але самае вялікае ўражанне вучні атрымалі ў глядацкім зале. Яны паспрабавалі стаць юнымі выканаўцамі песень. Кіраўнік дома культуры Мікалай Мікалаевіч Кавалёў запрасіў вучняў стаць удзельнікамі  аматарскага аб’яднання, дзе яны будуць вучыцца сцэнічнаму майстэрству.

Настаўнік пачатковых класаў Язубец А.В.