Экскурсія на таварна-малочную ферму КСУП “Відзіборскі”

28.09.2019

У шосты школьны дзень, 28 верасня, для вучняў школы была арганізавана прафарыентацыйная экскурсія з удзелам бацькоў пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Валчковіч В.М.

 

Экскурсаводам для вучняў выступіў бацька дзвух вучаніц малодшых класаў Цывіс Мікалай Мікалаевіч, загадчык таварна-малочнай фермы КСУП “Відзіборскі”.

З асаблівай любоўю і пяшчотай да сваёй працы, ён знаёміў дзяцей з жыццём жывёл ад нараджэння да сталага ўзросту і доглядам за імі. Да паведамлення экскурсавода далучаліся бацькі вучняў, якія працуюць на таварна-малочнай ферме і расказвалі спецыфіку работы на сваім участку.

Падводзячы вынік экскурсіі, загадчык таварна-малочнай фермы пажадаў вучням зрабіць правільны выбар прафесіі і дадаў, калі з любовю адносіцца да сваёй справы, то і вынік будзе выдатны.