Беларускае Палессе

14.03.2020

13 сакавіка ў рамках рэспубліканскай піянерскай праграмы “Спадчына” члены піянерскай дружыны з экскурсіяй наведалі музей Беларускага Палесся г.Пінска.

У горадзе на маляўнічай рацэ Піна ёсць цудоўны музей, экспазіцыя якога прадстаўлена ў шасці тэматычных залах.

Экскурсія пачалася з гісторыі Пінскага краю. Нашы турысты ўбачылі розныя прылады працы, абутак, упрыгожванні, якія насілі ў ХІІ стагоддзі, гербы Пінскай шляхты, даведаліся пра вядомых пінчукоў – мастака Напалеона Орду. У зале "Жыццё мяшчан першай паловы ХХ стагоддзя" ўбачылі прадметы мэблі, адзенне пінчукоў тых часоў, інтэр’ер кватэры жыхара г. Пінска, узгадалі, што многія падобныя прадметы яшчэ існуюць ці бачылі ў сваіх бабуль. Аб стварэнні першага партызанскага атрада вучням распавядалі ў зале "Піншчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны", тут экскурсавод расказала аб гета, якое размяшчалася ў г. Пінску і вызваленні горада, якое адбылося ў ліпені 1944 года. Больш да спадобы вучням прыйшлася этнаграфічная экспазіцыя, якая прысвечана рамёствам і народным промыслам Піншчыны. Нашы краязнаўцы  параўновалі традыцыйны касцюм, абсталяванне для апрацоўкі ільну, розныя старадаўнія станкі, вырабы кавалёў і многае іншае з экпанатамі, якіх бачылі ў Столінскім краязнаўчым музеі.

Пасля наведвання музея Беларускага Палесся, вучні з вялікім задорам правялі вольны час на льду лядовай арэны Палесскага дзяржаўнага ўніверсітэта.