Экскурс у гісторыю Столінскай друкарні

14.09.2012

У рамках тыдня беларускага пісьменства педагогам–арганізатарам Валчковіч В.М. была арганізавна экскурсія ў раённую друкарню.

Першае згадванне пра друкарню адносіцца да 1937 года. Галоўнае ў гэтай справе, працэс друку. Раней выкарыстоўваўся, так званы, высокі друк. Ён лічыўся не прагрэсіўным. Таму што звязаны са шкоднымі ўмовамі працы – з выкарыстаннем свінцу.

У мінулыя часы работы друкарні была толькі ратацыя (машына, з дапамогай якой выпускалі ўвесь тыраж “раёнкі”) і ПС-1 - таксама друкарныя машыны. Рабілі бланачную работу. Паслугамі карысталіся нават суседзі з Украіны.

З 1996 года пачалося пераабсталяванне друкарні. Першыя ў вобласці, пры падтрымцы мясцовай улады, набылі рэзограф з каляровымі барабанамі. Дзякуючы гэтаму навучыліся выпускаць новыя віды прадукцыі – буклеты, каляровыя афішы. На гэтым, канешне, не спыніліся. У 2002 годзе набылі ксеракс, ламінатар. З’явілася новая прадукцыя – бэйджы, візіткі.

Праз год перайшлі на афсетны друк – больш прагрэсіўны.  Дапамагла ў гэтым новая тэхніка – машына “Рамаёр”. Аб’ём выкарыстання свінца зменшыўся амаль на 50%.

На цяперашні час 95% - афсетны друк. З 2005 года выпускаецца каляровая прадукцыя. Набылі прэс для сціскання, які дазваляе рабіць кніжкі паспяховасці для сярэдніх спецыяльных устаноў. Ёсць участак аператыўнай паліграфіі. Гэта значыць, што на працягу гадзіны загадчык можа атрымаць неабходную яму прадукцыю тыражом у адну тысячу экземпляраў.

Усяго ў Брэсцкай вобласці працуе дзевяць друкарняў. Па тэхнічным абсталяванні, друкарня горада Століна знаходзіцца на трэцім месцы.