Палеская Амазонка запрашае

10.10.2011

Так называўся аднаднеўны паход па ланшафтнаму заказніку “Сярэдняя Прыпяць”, які быў арганізаваны педагогам-арганізатарам Валчковіч В.М. у рамках піянерскай праграмы “Спадчына”.

 

Непаўторная прырода Столінскага краю, яго азёры, бары з смалістым лекавым паветрам, багатая яго флора і фаўна. Гэтыя месцы па праву лічаць жамчужынай прыроды Беларусі.

Разнавіднасці і непаўторнасцю ланшафта, жывёльнага і расліннага свету Столінчыны, наяўнасць на яе тэрыторыі шматлікіх аб’ектаў, якія заслугоўваюць статуса помнікаў прыроды, патрабуюць асаблівых мераў  па захаванню ад негатыўнага ўздзеяння дзейнасці чалавека і з’яўляецца прычынай таго, што ў 1999 годзе на тэрыторыі Столінскага раёна быў створаны заказнік рэспубліканскага значэння “Сярэдняя прыпяць”. Гэта крупнейшы ў Еўропе участак рачной поймы, які захаваўся ў першазданным выглядзе.

Пейзажы непаўторных ланшафтаў Прыпяцкага Палесся, багацце і разнавіднасць жывёльнага і расліннага свету прыцягваюць сюды захапляльнікаў прыроды.

Уздоўж тэрыторыі заказніка размешчана вялікая колькасць сельскіх населеных пунктаў, кожны мае сваю непаўторную гісторыю і культуру.

Даехаўшы аўтобусаім да станцыі Прыпяць, далей нашы турысты адправіліся пешым маршрутам па экалагічнай сцежцы “Карабейная” працягласцю 3 км.

Тут турысты ўбачылі цудоўныя ланшафты заказніка, пабывалі ў этнаграфічнай вёсцы Кораб’е, пазнаёміліся з мясцовымі традыцыямі, звычаямі і бытам людзей, убачылі пойменныя дубравы. Размясціліся нашы турысты каля гасцявога доміка заказніка, захапляліся прыродай і слухалі ўсплеск хваляў Прыпяці.

Пазнаёміліся з інфармацыйна-экскурсійным візітам заказніка.

Прайшла водная экскурсія па рацэ Прыпяць з наведваннем гідравузла Стахава.  

Падарожжа здзяйснялі на кацяры – платформы.

  

Пазней быў арганізаваны пікнік.