Палажэнне аб Бацькоўскім універсітэце
Ι. Агульныя палажэнні
- Дадзенае палажэнне ўсталёўвае мэту, асноўныя задачы і парадак функцыянавання Бацькоўскага ўніверсітэта (далей – Універсітэт).
- Універсітэт адкрыты і працуе на базе Дзяржаўнай установы адукацыі “Асаўская сярэдняя школа”.
- Мэта Універсітэта – стварэнне ўмоў для павышэння бацькоўскай кампетэнтнасці, гарманізацыі дзіцяча-бацькоўскіх адносін у сям’і.
- Асноўныя задачы, якія вырашаюцца ў рамках Універсітэта:
- стварыць сістэму бесперапыннай псіхолага-педагагічнай адукацыі бацькоў і спрыяць фарміраванню ў іх бацькоўскіх кампетэнцый, якія адказваюць выклікам часу;
- садзейнічаць павышэнню адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей і пашырэнню іх прававых ведаў;
- папулярызаваць станоўчы вопыт сямейнага выхавання.
- Універсітэт здзяйсняе сваю дзейнасць у адпаведнасці з:
- Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;
- Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і;
- Інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2020/2021 навучальным годзе”;
- дадзеным Палажэннем;
- іншымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь, метадычнымі матэрыяламі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
- 6. Універсітэт знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні дырэктара школы.
- Кіраўніцтва работай Універсітэта ажыццяўляе намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце (рэктар Універсітэта).
- На афіцыйным інтэрнэт-сайце ўстановы адукацыі ствараецца рубрыка “Бацькоўскі ўніверсітэт” з магчымасцю інтэрактыўных зносін мэтавай аўдыторыі.
- II.Дзейнасць Універсітэта
- Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва Універсітэце ажыццяўляецца зыходзячы з запытаў бацькоў і законных прадстаўнікоў непаўналетніх.
- Навучальны год ва Універсітэце пачынаецца з 15 кастрычніка і заканчваецца не пазней за 25 мая навучальнага года і складаецца з 4-х сесій:
1-я сесія – кастрычнік-лістапад;
2-я сесія – снежань-студзень;
3-я сесія – люты-сакавік;
4-я сесія – красавік-май.
- Тэматыку заняткаў ва Універсітэце распрацоўваюць загадчыкі кафедраў з улікам запытаў бацькоў і законных прадстаўнікоў непаўналетніх.
- Да правядзення заняткаў ва Універсітэце могуць прыцягвацца на добраахвотных пачатках выкладчыкі, педагогі, выхавальнікі, спецыялісты розных абласцей, а таксама прадстаўнікі бацькоўскай грамадскасці, якія з’яўляюцца прызнанымі спецыялістамі ў сваёй прафесійнай дзейнасці. Кадравыя рэсурсы фармуюцца кіраўніцтвам бацькоўскага ўніверсітэта пры падтрымцы дырэктара школы.
- Навучанне бацькоў можа ажыццяўляцца як у вочнай, так і завочнай (дыстанцыйнай) формах.
- Навучанне бацькоў арганізуецца ў па цыклах:
- 1 цыкл для бацькоў навучэнцаў I ступені агульнай сярэдняй адукацыі,
- II цыкл – для бацькоў навучэнцаў II ступені агульнай сярэдняй адукацыі,
- III цыкл – для бацькоў навучэнцаў III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
- Вочная форма навучання складаецца з 2-х модуляў: базавы і варыятыўны.
- Базавы модуль ўтрымлівае абавязковыя для навучання 4 курса:
- I. Асновы прававых ведаў,
- II. Асновы ўзроставай і сямейнай псіхалогіі;
III. Асновы педагагічных ведаў;
ІV. Асновы канструктыўнага ўзаемадзеяння.
Курсы базавага модуля вядуць толькі спецыялісты, якія маюць прафесійную адукацыю.
- Варыятыўны модуль прадугледжвае навучанне “Бацька-бацька”. Вядучымі курсаў дадзенага модуля з’яўляюцца самі ініцыятыўныя бацькі, якія з’яўляюцца высока кваліфікаванымі спецыялістамі ў якой-небудзь прафесійнай або прыкладной дзейнасці.
- Пры адсутнасці кваліфікаваных спецыялістаў па асобных напрамках навучання можа выкарыстоўвацца завочная (дыстанцыйная) форма навучання. Дыстанцыйная форма навучання ўжываецца і ў выпадку пагаршэння эпідэміялагічнай абстаноўкі і, у сувязі з гэтым, забароны вочных сустрэч з бацькамі.
- Заняткі ва Універсітэце могуць быць арганізаваны ў выглядзе тэарэтычных семінараў, семінараў-практыкумаў; дыскусійных заняткаў (“круглы стол”, дыспут, дэбаты і інш.); трэнінгавых заняткаў; дзелавых і ролевых гульняў, педагагічных чытанняў і інш.
- Па заканчэнні навучальнага года пры ўмове наведвання ўсіх заняткаў цыкла бацькі атрымліваюць электронны сертыфікат устаноўленага установай адукацыі ўзору.
III. Удзельнікі Універсітэта. Іх правы і адказнасць
- Усе ўдзельнікі Універсітэта раўнапраўныя і могуць уносіць прапановы па ўдасканаленні арганізацыі і зместу заняткаў; актыўна ўдзельнічаць у працы Універсітэта; пашыраць тэматыку навучальных модуляў.
- Адказнасць за арганізацыю, падрыхтоўку і правядзенне заняткаў, інфармаванне бацькоў аб працы Універсітэта нясуць загадчыкі кафедрамі і рэктар.
- Усе ўдзельнікі Універсітэта абавязаны кіравацца агульнапрынятымі нормамі культуры паводзін.
- IV.Дакументацыя Універсітэта
- Ва Універсітэце прадугледжана наяўнасць наступных дакументаў:
- Копія загада аб арганізацыі Бацькоўскага ўніверсітэта;
- Палажэнне аб Бацькоўскім універсітэце;
- План работы Бацькоўскага ўніверсітэта;
- Формы анкет для бацькоў.