Літаратурны фестываль «Георгій Марчук – ураджэнец Століншчыны»

Літаратурны фестываль «Георгій Марчук – ураджэнец Століншчыны»:

1 студзеня 2022 года — 75 гадоў з дня нараджэння нашага земляка - Георгія Васільевіча Марчука - празаіка, драматурга, кінасцэнарыста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996).

Георгій Марчук – адзін з самых вядомых беларускіх пісьменнікаў. З-пад яго пяра выйшлі 8 раманаў, 50 п’ес, 60 казак, 100 навел, 5 кінасцэнарыяў, каля 500 афарызмаў. Творы пісьменніка перакладзены на рускую, англійскую, польскую, украінскую, фінскую, казахскую, балгарскую, македонскую, румынскую, літоўскую мовы. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1996).

З гэтай нагоды ў школе прайшлі цікавыя і запамінальныя мерапрыемствы.

Выстаўка-прэзентацыя твораў Г.В. Марчука

Фота (замалёўкі) месцаў г. Давыд-Гарадка, звязаных з жыццёвай і творчай спадчынай Г. В. Марчука

Конкурс лагатыпа творчасці Г. В. Марчука

Конкурс тэатральных пастановак

Конкурс рэбусаў, "Воблака тэгаў"

Конкурс малюнкаў па казках Г. В. Марчука