Палажэнне аб Бацькоўскім універсітэце

Палажэнне аб Бацькоўскім універсітэце

Ι. Агульныя палажэнні

  1. Дадзенае палажэнне ўсталёўвае мэту, асноўныя задачы і парадак функцыянавання Бацькоўскага ўніверсітэта (далей – Універсітэт).
  2. Універсітэт адкрыты і працуе на базе Дзяржаўнай установы адукацыі “Асаўская сярэдняя школа”.
  3. Мэта Універсітэта – стварэнне ўмоў для павышэння бацькоўскай кампетэнтнасці, гарманізацыі дзіцяча-бацькоўскіх адносін у сям’і.
  4. Асноўныя задачы, якія вырашаюцца ў рамках Універсітэта:

- стварыць сістэму бесперапыннай псіхолага-педагагічнай адукацыі бацькоў і спрыяць фарміраванню ў іх бацькоўскіх кампетэнцый, якія адказваюць выклікам часу;

- садзейнічаць павышэнню адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей і пашырэнню іх прававых ведаў;

- папулярызаваць станоўчы вопыт сямейнага выхавання.

  1. Універсітэт здзяйсняе сваю дзейнасць у адпаведнасці з:

- Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

- Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і;

- Інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2020/2021 навучальным годзе”;

- дадзеным Палажэннем;

- іншымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь, метадычнымі матэрыяламі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

  1. 6. Універсітэт знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні дырэктара школы.
  2. Кіраўніцтва работай Універсітэта ажыццяўляе намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце (рэктар Універсітэта).
  3. На афіцыйным інтэрнэт-сайце ўстановы адукацыі ствараецца рубрыка “Бацькоўскі ўніверсітэт” з магчымасцю інтэрактыўных зносін мэтавай аўдыторыі.
  4. II.Дзейнасць Універсітэта
  5. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва Універсітэце ажыццяўляецца зыходзячы з запытаў бацькоў і законных прадстаўнікоў непаўналетніх.
  6. Навучальны год ва Універсітэце пачынаецца з 15 кастрычніка і заканчваецца не пазней за 25 мая навучальнага года і складаецца з 4-х сесій:

1-я сесія – кастрычнік-лістапад;

2-я сесія – снежань-студзень;

3-я сесія – люты-сакавік;

4-я сесія – красавік-май.

  1. Тэматыку заняткаў ва Універсітэце распрацоўваюць загадчыкі кафедраў з улікам запытаў бацькоў і законных прадстаўнікоў непаўналетніх.
  2. Да правядзення заняткаў ва Універсітэце могуць прыцягвацца на добраахвотных пачатках выкладчыкі, педагогі, выхавальнікі, спецыялісты розных абласцей, а таксама прадстаўнікі бацькоўскай грамадскасці, якія з’яўляюцца прызнанымі спецыялістамі ў сваёй прафесійнай дзейнасці. Кадравыя рэсурсы фармуюцца кіраўніцтвам бацькоўскага ўніверсітэта пры падтрымцы дырэктара школы.
  3. Навучанне бацькоў можа ажыццяўляцца як у вочнай, так і завочнай (дыстанцыйнай) формах.
  4. Навучанне бацькоў арганізуецца ў па цыклах:

- 1 цыкл для бацькоў навучэнцаў I ступені агульнай сярэдняй адукацыі,

- II цыкл – для бацькоў навучэнцаў II ступені агульнай сярэдняй адукацыі,

- III цыкл – для бацькоў навучэнцаў III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

  1. Вочная форма навучання складаецца з 2-х модуляў: базавы і варыятыўны.
  2. Базавы модуль ўтрымлівае абавязковыя для навучання 4 курса:
  3. I. Асновы прававых ведаў,
  4. II. Асновы ўзроставай і сямейнай псіхалогіі;

III. Асновы педагагічных ведаў;

ІV. Асновы канструктыўнага ўзаемадзеяння.

Курсы базавага модуля вядуць толькі спецыялісты, якія маюць прафесійную адукацыю.

  1. Варыятыўны модуль прадугледжвае навучанне “Бацька-бацька”. Вядучымі курсаў дадзенага модуля з’яўляюцца самі ініцыятыўныя бацькі, якія з’яўляюцца высока кваліфікаванымі спецыялістамі ў якой-небудзь прафесійнай або прыкладной дзейнасці.
  2. Пры адсутнасці кваліфікаваных спецыялістаў па асобных напрамках навучання можа выкарыстоўвацца завочная (дыстанцыйная) форма навучання. Дыстанцыйная форма навучання ўжываецца і ў выпадку пагаршэння эпідэміялагічнай абстаноўкі і, у сувязі з гэтым, забароны вочных сустрэч з бацькамі.
  3. Заняткі ва Універсітэце могуць быць арганізаваны ў выглядзе тэарэтычных семінараў, семінараў-практыкумаў; дыскусійных заняткаў (“круглы стол”, дыспут, дэбаты і інш.); трэнінгавых заняткаў; дзелавых і ролевых гульняў, педагагічных чытанняў і інш.
  4. Па заканчэнні навучальнага года пры ўмове наведвання ўсіх заняткаў цыкла бацькі атрымліваюць электронны сертыфікат устаноўленага установай адукацыі ўзору.

IIIУдзельнікі Універсітэта. Іх правы і адказнасць

  1. Усе ўдзельнікі Універсітэта раўнапраўныя і могуць уносіць прапановы па ўдасканаленні арганізацыі і зместу заняткаў; актыўна ўдзельнічаць у працы Універсітэта; пашыраць тэматыку навучальных модуляў.
  2. Адказнасць за арганізацыю, падрыхтоўку і правядзенне заняткаў, інфармаванне бацькоў аб працы Універсітэта нясуць загадчыкі кафедрамі і рэктар.
  3. Усе ўдзельнікі Універсітэта абавязаны кіравацца агульнапрынятымі нормамі культуры паводзін. 
  4. IV.Дакументацыя Універсітэта
  5. Ва Універсітэце прадугледжана наяўнасць наступных дакументаў:

- Копія загада аб арганізацыі Бацькоўскага ўніверсітэта;

- Палажэнне аб Бацькоўскім універсітэце;

- План работы Бацькоўскага ўніверсітэта;

- Формы анкет для бацькоў.