Дзень юнага героя-антыфашыста

08.02.2021

8 лютага настаўнікам пачатковых класаў Емельяновіч А.В. у 4 класе праведзены ўрок мужнасці “Дзеці суровай вайны”, прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста. Навучэнцы падрыхтавалі цікавыя паведамленні пра сваіх аднагодак, якія ваявалі на роўным з дарослымі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У першым класе праведзены інфармацыйны веснік Дзеці вайны” (настаўнік Клімовіч Г.В.). Навучэнцы пазнаёміліся з біяграфіямі і гераічнымі подзвігамі юных герояў, якія змагаліся за мір на нашай зямлі (Марат Казей, Валя Коцік, Зіна Партнова, Надзея Багданава, Валодзя Дубінін і інш).