Тыдзень хіміі і геаграфіі

08.02.2021

Ва ўстанове адукацыі з 1 па 5 лютага 2021 г. быў праведзены прадметны тыдзень хіміі і геаграфіі з вучнямі VI-ХІ класаў.

За арганізацыю і правядзенне тыдня адказваў настаўнік хіміі і геаграфіі Яруціч Марыя Міхайлаўна.

У рамках тыдня настаўнікам Яруціч М.М. з вучнямі VI-ХІ класаў былі праведзены: конкурсы прадметных газет па хіміі “Хімічныя элементы ў арганізме чалавека” і па геаграфіі “Геаграфія мацерыкоў”, займальныя вопыты “Знаёмства з хіміяй”, дамашняе заданне “Вывучы хімію на 10”, брэйн-рынг “Моцнае звяно”, квэст-гульня “Па старонках хіміі і геаграфіі”.

Пры правядзенні мерапрыемстваў і творчых заданняў настаўнікам Яруціч М.М. улічваліся ўзроставыя асаблівасці дзяцей. Мерапрыемствы былі накіраваны на выхаванне экалагічна пісьменнага, сацыяльна-актыўнага грамадзяніна, адказнага за стан навакольнага асяроддзя, а таксама на развіццё ў вучняў цікавасці да хіміі і геаграфіі.