Дарогамі вайны

30.4.2014

Падведзенны выніку агульнашкольнага конкурсу сачыненняў “Дарогамі вайны”, які праводзіўся раённым фізкультурна спартыўным клубам.

     Для ўдзелу ў конкурсе неабходна было наведаць з экскурсіяй, прапанаваныя маршруты па раёне, вобласці і краіны, якія маюць непасрэднае дачыненне да падзей Вялікай Айчынай вайны.

     Вучні ўстановы адукацыі двойчы наведалі з экскурсіяй урочышча Стасіна Столінскага раёна. Свае ўражанні адлюстравалі ў творчых работах.

     Актыўна прынялі ўдзел у конкурсе сачыненняў “Дарогамі вайны” вучні малодшых класаў. Па вынікам конкурсу больш поўныя і змястоўныя работы былі вылучаны для ўдзелу ў раённым этапе конкурсу.  Гэта работы “Разважанне…” Пашкевіч Аляксандры, вучаніцы 3 класа, “Урочышча Стасіна” Пратасавіцкай Соф’і, вучаніцы 6 класа і “Крывавая смерць” Валчковіч Алены, вучаніцы 2 класа.

     Усе ўдзельнікі агульнашкольнага конкурсу атрымалі падзячныя лісты ўстановы адукацыі.