Дарога да святынь

28.10.2012

28 кастрычніка педагогам-арганізатарам школы Валчковіч В.М. была арганізавана экскурсія сумесна з Відзіборскай і Стахаўскай школамі ў старажытны горад Тураў.

Экскурсія пачалася з наведвання царквы “Усіх Святых” і былых манастырскіх могілак Барыса і Глеба, вядомага крыжа, які расце з зямлі. З захапленнем наведалі музей прыроды Нацыянальны парк “Прыпяцкі”. Пад уражаннямі засталіся пасля наведвання краязнаўчага музея і экскурсіі на Замкавым ўзвышшы, праваслаўнага храма ХІІ ст – адзінага помніка манументальнай архітэктуры паўднёвай Беларусі. Паглыбілі свае веды пра жыццёвы шлях Кірылы Тураўскага, а каля его помніка, на Замкавым ўзвышшы, сфатаграфаваліся.