Прыхільнікі таленту Жанет

05.09.2012

5 верасня ў рамках свайго ўсебеларускага тура ў Столін прыязджала вядомая беларуская спявачка Жанет з сольным канцэртам “Лепшыя хіты і новыя песні”.

Пад кіраўніцтвам  педагога–арганізатара школы была арганізавана экскурсія ў горад Столін з наведваннем канцэрта спявачкі.

Жанет выканала для жыхароў і гасцей горада свае лепшыя песні і зусім новыя кампазіцыі. А таксама прагучалі лепшыя хіты мінулага стагоддзя, усім добра вядомыя.

А дапамагаў Жанет у гэтым прафесійны шоу-балет, якія парадавалі прысутнічаючых сваімі выступленнямі.

Пасля канцэрту, усе жадаючыя маглі набыць дыскі, плакаты, а таксама ўзяць аўтограф і сфатагравацца са спявачкай.

Усе атрымалі цудоўны настрой і прыемныя ўражанні ад сустрэчы.