Школа Актыўнага Грамадзяніна

22.12.2020

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” для вучняў 8-11 класаў 22 снежня 2020 года было праведзена мерапрыемсва  “Я родным краем ганаруся і ведаю – я не адзін” пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка 8 класа Азаравай Наталлі Юр’еўны.

Ініцыятыўная група з ліку старшакласнікаў паведамілі вучням аб дасягненнях кожнай вобласці Рэспублікі Беларусь у розных сферах грамадскага жыцця, у тым ліку нашы дасягненні за 2018-2020 гг., якія прайшлі ў Беларусі пад знакам Года Малой радзімы.

Асаблівую ўвагу звярнулі на дасягненні сваей Малой радзімы: адкрыццё новай пошты, ФАПа, абнаўленне Дома культуры, уладкаванне новай дарогі і г. д. Звярнуліся да гістарычнай спадчыны в.Асавая, яе помніках і значных месцаў, аб праведзеным раённым свяце “Дажынкі – 2018”.

Без увагі не засталіся простыя людзі, якія сумленна жывуць і шчыра працуюць на роднай зямлі.